— Были? — удивленно протянула Мира. — Но деревенским же нельзя туда! Говорят, между хутором и деревней много лет вражда. И всегда так было. Деревенские туда не ходят, а люди с хутора не приходят в деревню.
— Ну, дзеравенскія мо і не ходзяць, хто іх знае, як і чым кажны жыве. Не трэба тут шукаць святых, Міраслава! Няма іх! Ува ўсіх ёсць, што скрываць! Гэта ж яны ўсе цяпер, пад старасць, праведнікамі парабіліся, а калісьці… Ох, багата я б магла табе распавесці, ды другім разам як-небудзь. Я батрачыць туды хадзіла, як старыя яшчэ жывы былі. Увесну агарод памагала садзіць, улетку палола, восенню капала. Старая тады ўжо хварэла, я яе рэдка бачыла, дый урэдная яна была, а гаспадар харошы, і пагаворыць, і распытае. Я хадзіла туды і потым. Яна памерла, а дзед Максім адзін застаўся. Дзеці рэдка бывалі. Цураліся яны хутара. У горадзе жылі. А ён да паследняга агарод саджаў, усё капаўся, усё нешта рабіў… Ды журыўся крэпка… пра сваю пасеку журыўся вельмі. Усё не мог забыць… Я казала яму сколькі разоў — завядзі другую, а ён не, не слухаў, не хацеў больш…
— А что случилось с его пасекой? — заинтересованно спросила Мира.
— Ды хлопцы нашы з дзярэўні разарылі яе! Даўно гэта было… Гадоў дзесяць таму, але ж… Стары вельмі любіў пчоламі займацца.
«Мальчишки из деревни? — подумала Мира. — Наверняка не обошлось без Степика!»
— А давно он умер?
— Ды гадоў пяць, а то і больш… Сэрца прыхваціла, а побач нікога не было. Да і стары ён жа ўжо быў…
— Они ведь евреи, да?
— Яна не, а стары жыд. І бацька яго быў жыдам. На хутары гэтым яшчэ і да вайны жыды жылі, рэпрасіраваныя з Смаленска. А рэпрасіраваныя, значыць — ворагі. У вайну немцы хутар спалілі. І нікога не засталося. А пасля вайны Максім вярнуўся і стаў абустраівацца. Я так думаю, не трэба было яму сюды вяртацца, ды толькі цяпер што пра гэта гаварыць… Не ведаю я, унучка, ад чаго ўсё так павялося. Толькі ж, ты знаеш, як у дзярэўні, усе на віду, усе разам… А яны, яны самі па сабе заўсёды жылі. Усё моўчкі. Ні з кім не дружылі… А аднойчы ў Аўсянікаў карова прапала, з поля не прыйшла. Ноч яе шукалі, а ранкам знайшлі за рэчкай з віламі ў баку. Ну і вырашылі, што яна к ім на агарод зайшла і яны яе таго… Ну, а тады, што праўда, што не… Усё на хутар спіхвалі. Дайшло ўжо да таго, што сталі казаць, быццам старая — ведзьма, і пайшло-паехала…
— Я помню, как бабушка однажды нашла на крыльце желтый песок, политый водой, это летом было, мне лет шесть, мы в магазин с ней собрались идти, очень она тогда перепугалась и говорила, что это с хутора…
— Я пра тое і кажу, Міра, тут па дзярэўні і сваіх ведзьм хватала, зараз ужо не хочу пра каго гаварыць, толькі ж на сваіх грэх падумаць, лепш на хутар спіхнуць…