Як я малада у матулькі жыла,
Як вішанька у садочку цвіла,
Цвіла, цвіла да поцвітывала,
3 малайцамі ды нагулівала.
Ой, згубіла мяне мамачка мая,
Што за цябе мяне замуж оддала,
Ой, чаму-ж цябе Пярун не зябіу,
Як ты мяне маладзеньку любіу.
А Лявоніха, Лявоніха мая!
Няхай цябе любіць чорт, ды ні я,
А дзе-ж тыя кавалечкі жывуць,
Што новыя тапарочкі куюць?
Куюць, куюць ды падварываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Куюць, куюць ды падварываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Ай, Лявоніха, Лявоніха мая,
Несаленую капусту дала,
А Лявона дык і черт не бярэць:
Несаленую капусту жарэць.
А Лявоніха, Лявоніха мая,
Ты сягоінія пібы ружа, расцвіла, —
Расцвіла буйнымі кветкамі
3 добрым мужам ды і з дзеткамі.