] хаця, паколь я дагару, а после сабе з’ясі». – «Добра»[
9], – кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць ліска. «Чаго ты плачеш, чалавече?» – кажа яму ліска. «Я плачу таго, што прышоў да мяне воўк і хоче валы́ з’есці». – «Ну, калі дасі мне мех курей, то праганю воўка». – «Добра», – кажа гаспадар. Ліска пабегла на гару і крычыць: «Тру-ру-ру-ру! малады князь палюе[
10]. Што у цябе, чалавече, пад возам ляжыць?» Чалавек адказвае: «Калода, пане, калода!» – «Каб калода была, то на возе ляжала бы».
Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў[11] тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» – «Калода, пане!» – адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца[12] не смог.
Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і так са́мо[13] крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» – «Каб калода была, то сакера[14] ўрублена ў нёй была бы». Воўк, пачуўшы гэтыя сло́ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў[15], каб яна стырчала[16]. Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.
А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». – «Добра!» – кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала[17]. Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.
Ліска ледва вырабіласе[18] ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» – «Мы думалі, – кажуць вочі, – каб як прэндзей[19] уцячі[20] да норкі». – «А вы, лапкі?» – «І мы тое самое думалі». – «А ты, хвасціще-дурніще, што думаў?» – «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». – «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, – кажа, – Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці[