Руды певень драпежна б ’е хціваю дзюбай,
Нахілілася долу зламаная сліва…
Крумкачы ў прадчуваньні крывавай пагубы
Завял i карагод над харугвай маўклівай…
Паўтараючы сэрдцамі покліч Айчыны,
Удыхаючы прагна паветра абшарау,
Конным шыхтам загаду чакаюць ліцьвіны,
Ваяры маладыя, гиэсьць соценъ гусараў…
Нібы грымнула зь неба: «Абранцы Радзімы!
Абаронім жа гонар братоў паспалітых!»
Шаблі вырваўшы з похваў, ашчэрыўшы дзіды,
Рушаць вершнікі ў бой — на варожых наймітаў!
Для паэтаў вайны не бывае сумневаў,
Подых еернае згубы спыніць іх ня здольны…
Залп гарматаў… у чорнага дыму cnaeeea…
Гінуць шчырьія бойцы, і гінуць няўмольна.
Звон ляза… Грукат латаў… Хрып коняў… I стогны…
Посьвіст куляў сьмяротных… крывавая поўня
3 плачам коціцца зь неба на сьнег бел-чырвоны…
Усе меней на полі штандартаў з «Пагоняй».
Злоснай хеўрай сьціскаецца ворагаў кола…
Ды жыве ліцьвіноў непарушная вера!
Решткі слаўнай харугвы ня хіляцца долу:
«Хто жывыя? Да зброі! Гусары, наперад!»
Дапамогі ня будзе. Ня будзе ратунку,
Будзе вечны спакой. Будуць гонар і слава…
У Бялолукскім полі апошні прытунак
Напаткалі ліцьвіны. Шэсъцъ Соценъ Гусараў.